Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі 14 снежня пад сустаршынствам пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Роўмінг, пастаўкі беларускіх ліфтаў, прызнанне лічбавых подпісаў. Што абмяркоўвалася на ГВУ СД

"Разгледжаны праекты парадку дня чарговых пасяджэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета і Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, - расказалі ў пасольстве. - Абмеркаваны вынікі работы па пытаннях зняцця абмежаванняў на доступ беларускай радыёэлектроннай прадукцыі да дзяржаўных (муніцыпальных) закупак у Расіі, вызначэння ўмоў паставак беларускага ліфтавага абсталявання ў Расію, прызнання электроннага лічбавага подпісу ў двухбаковым электронным дакуменце, а таксама адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".

"Разгледжаны шэраг іншых актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Па выніках пасяджэння Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы даручана падрыхтаваць праекты пратакольных рашэнняў і прадставіць іх на падпісанне сустаршыням Групы высокага ўзроўню", - дадалі ў пасольстве.

15 снежня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/16/62291
Текущая дата: 17.11.2024