Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Санкт-Пецярбургу на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам бакі змаглі значна падштурхнуць працэсы кааперацыі, сумеснай работы ў плане імпартазамяшчэння. «Аказваецца, мы можам шмат зрабіць», — сказаў ён.
Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што з расійскага боку добрым крокам быў допуск беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у Расіі.
«Гэта істотна пашырае магчымасці для беларускіх прадпрыемстваў. І для нас гэта на карысць, таму што гэта павышае ўзровень канкурэнтнасці на рынку», — сказаў расійскі лідар.
«Гэта істотна пашырае магчымасці для беларускіх прадпрыемстваў. І для нас гэта на карысць, таму што гэта павышае ўзровень канкурэнтнасці на рынку», — сказаў расійскі лідар.
«Лепш мы будзем канкурыраваць з расійскімі кампаніямі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта так і ёсць. Узровень унутранай канкурэнцыі павінен быць забяспечаны. У гэтым сэнсе абсалютна свядомы крок, які пойдзе на карысць як Беларусі, так і Расіі», — дадаў Прэзідэнт Расіі.
Звязда, 29 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/16/62592
Текущая дата: 17.11.2024