На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада зацверджана новая Ваенная дактрына саюза. Дакумент будзе падпісаны ў рабочым парадку.
Як заявіў у час пасяджэння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, прыняцце гэтага дакумента абумоўлена змяненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне, узнікненнем новых выклікаў і пагроз для Беларусі і Расіі, беспрэцэдэнтным знешнім націскам на краіны.
"Новая Ваенная дактрына дасць магчымасць павысіць узровень узгодненасці абароннай палітыкі, своечасова адаптаваць задачы міністэрстваў абароны з улікам змянення ў рэгіёне ваенна-палітычнай абстаноўкі", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.
4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/17/61253
Текущая дата: 17.11.2024