Белорусский портал в Казахстане

Авіякампанія "Расія" пачала лятаць з Санкт-Пецярбурга ў Мінск



Авіякампанія "Расія" 14 лютага выканала першы рэгулярны рэйс з аэрапорта Пулкава (Санкт-Пецярбург) у Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамілі ў прэс-службе беларускай паветранай гавані.

Палёты будуць ажыццяўляцца адзін раз у тыдзень па нядзелях. Згодна з раскладам, рэйс SU6459 з аэрапорта Пулкава будзе вылятаць у 10.00, прылёт у Нацыянальны аэрапорт Мінск - у 11.55. Рэйс назад SU6460 вылятае з Мінска ў 12.55 і прыбывае ў Санкт-Пецярбург у 14.35. Палёты будуць выконвацца на паветраных суднах Airbus A319.

Да перавозкі будуць прымацца тыя катэгорыі грамадзян, каму дазволены пералёт ва ўмовах дзеючых эпідэміялагічных абмежаванняў.

15 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/18/58328
Текущая дата: 06.07.2024