Пачалася актыўная фаза сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021", у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі яно пройдзе з 10 па 16 верасня на тэрыторыі дзвюх краін. Такая інфармацыя апублікавана на сайце вучэння.
Вучэнне мае планавы характар і з`яўляецца завяршальным этапам у сістэме сумеснай падрыхтоўкі УС Беларусі і Расіі ў гэтым годзе. Перш за ўсё яно накіравана на павышэнне абучанасці войскаў са складу рэгіянальнай групоўкі, прызначанай для забеспячэння бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Тэма - "Прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы".
"Захад-2021" - гэта вучэнне абарончага характару, што пацвярджае курс Рэспублікі Беларусь на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць да саюзніцкіх абавязацельстваў з Расійскай Федэрацыяй, - адзначылі ў Мінабароны. - Задума вучэння мае абарончы характар. Пры яе вызначэнні былі ўлічаны сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў, мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама форм і спосабаў прымянення войскаў, выпрацаваных ва ўзброеных сілах дзвюх дзяржаў. Яно дазволіць на практыцы ўдасканальваць механізм сумеснага выкарыстання абароннай інфраструктуры і праверыць гатоўнасць і здольнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў выканаць задачы па прызначэнні".
Для адпрацоўкі задач вучэння на тэрыторыі Беларусі будуць задзейнічаны: 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, 174-ы вучэбны палігон ВПС і войскаў ППА Даманаўскі, 210-ы авіяцыйны палігон Ружанскі і палігон Брэсцкі. Ваеннаслужачыя будуць таксама задзейнічаны на дзевяці расійскіх палігонах: Кірылаўскі, Стругі Красныя, Муліна, Пагонава, Хмялёўка, Праўдзінскі, Дабравольскі, Дарагабуж, Вольскі.
На тэрыторыі Расіі ад Узброеных Сіл Беларусі ў вучэнні прыме ўдзел каля 400 ваеннаслужачых і будзе задзейнічана больш за 30 адзінак баявой тэхнікі.
Правядзенне вучэння спланавана ў два этапы. На тэрыторыі Беларусі будзе практычна адпрацаваны шэраг вучэбных задач. Асноўныя - стварэнне групоўкі войскаў (сіл) за кароткі тэрмін на аснове боегатовых у мірны час воінскіх фарміраванняў, маючых высокі ўзровень мабільнасці і здольнасці да вядзення аўтаномных дзеянняў; кіраванне дзеяннямі авіяцыі і войскаў ППА ў ходзе адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападзення ўмоўнага праціўніка; апрабацыя новых спосабаў вядзення абарончых дзеянняў і высадка тактычных паветраных дэсантаў.
У адпаведнасці з задумай колькасць прымаючых удзел у вучэнні войскаў, танкаў, баявых браніраваных машын, РСЗА і артылерыйскіх сістэм, колькасць плануемых самалётавылетаў не перасягае ўзроўню, падлягаючага абавязковаму назіранню за пэўнымі відамі ваеннай дзейнасці, што ўстанаўліваецца рознымі дагаворамі і пагадненнямі ў галіне кантролю над узбраеннямі. Так, колькасць ваеннаслужачых, прымаючых удзел у вучэнні на тэрыторыі Беларусі, складзе каля 12,8 тыс. чалавек, у тым ліку амаль 2,5 тыс. расійскіх ваеннаслужачых і да 50 казахстанскіх ваеннаслужачых са складу КСАР АДКБ.
З іх пад дзеянне Венскага дакумента 2011 года падпадаюць каля 6,3 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 3,7 тыс., ад Расіі - амаль 2,5 тыс.). Таксама будзе задзейнічана да 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў, каля 110 адзінак артылерыі і РСЗА, больш за 30 самалётаў і верталётаў.
Пасля заканчэння вучэння ў тэрмін да 30 верасня асабовы склад, узбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка Узброеных Сіл Беларусі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, а воінскія часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Расіі пакінуць тэрыторыю нашай рэспублікі.
10 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
10 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/18/60466
Текущая дата: 17.11.2024