Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар кінастудыі Юрый Аляксей на X Санкт-Пецярбургскім форуме аб’яднаных культур, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Юрый Аляксей прыняў удзел у панэльнай дыскусіі «Кінематограф краін СНД. Агульная мінулая, суверэнная сучаснасць, шматпалярная будучыня», падчас якой спікеры абмяркоўвалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў сферы кінатворчасці і перспектывы стварэння вялікай колькасці сумесных праектаў паміж краінамі СНД. Ён расказаў, што «Беларусьфільм» плануе сумесна з Рэспублікай Татарстан зняць фільм пад рабочай назвай «Нік» — аб айцішніках, якія з дапамогай спецыяльнай праграмы ўплываюць на ваенныя дзеянні.
Кінастужку будуць здымаць на беларускай кінастудыі і ў казанскім Інаполісе — горадзе айцішнікаў, дзе знаходзіцца ўніверсітэт IT-тэхналогій. Галоўныя героі фільма ратуюць сотні жыццяў з дапамогай перахопу і ўзлому дронаў і сістэм геалакацыі саперніка.
«Я ўпэўнены, што праз сумесныя фільмы і прадукцыю мы ўзмоцнім дружбу дзвюх дзяржаў», — дадаў Юрый Аляксей.
Звязда, 13 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/2/75201
Текущая дата: 23.12.2024