Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед 27 красавіка ў Маскве на пасяджэнні Аб’яднанай калегіі генпракуратур Беларусі і РФ.
«Аб’яднаная калегія нашых пракуратур больш за 10 гадоў з’яўляецца ўнікальнай формай не толькі абмеркавання актуальных пытанняў, забеспячэння законнасці ў нашых краінах, — сказаў Андрэй Швед. — Асабліва каштоўна, што, нягледзячы на аказаны беспрэцэдэнтны націск, спробы дыскрэдытацыі нашых дзяржаў і скажэння значных для братэрскіх народаў гістарычных падзей, наша супрацоўніцтва застаецца безумоўным і надзейным».
Ён канстатаваў, што ўзаемадзеянне генеральных пракуратур Беларусі і Расіі развіваецца ўсебакова і дынамічна. «Асаблівая роля генеральных пракуратур неаднаразова адзначалася кіраўнікамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, — сказаў Андрэй Швед. — Наглядныя ведамствы знаходзяцца на вастрыі сілавога блока, каардынуюць праваахоўную дзейнасць і барацьбу з карупцыяй, вырашаюць жыццёва важныя задачы па абароне правоў і дзяржавы».
Тэмай сённяшняга пасяджэння стала арганізацыя ўзаемадзеяння праваахоўных органаў Беларусі і Расіі па папярэджанні, выяўленні, спыненні і расследаванні злачынстваў, звязаных з замахамі на бяспеку ў сферы выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. «Належнае процідзеянне злачынствам у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і іх раскрыццё немагчымы без цеснага міжнароднага ўзаемадзеяння, абмену перадавым прафесійным вопытам, аператыўнага накіравання і выканання просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, — падкрэсліў генеральны пракурор. — Упэўнены, мы захаваем існуючыя добрыя традыцыі ўзаемадзеяння нашых ведамстваў».
Звязда, 27 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/20/58973
Текущая дата: 24.12.2024