Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні віз



Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.

Адпаведны закон прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 кастрычніка 2020 года, Саветам Рэспублікі - 20 лістапада гэтага ж года.

Пагадненне падпісана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску і накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі дзяржаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пагадненне вызначае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, перамяшчацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзяржаў і на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу. У выніку беларуская візавая сістэма атрымлівае права на выдачу віз, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі.

Пагадненне павінна ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля ратыфікацыі дзвюма дзяржавамі. Пры гэтым Беларусь ратыфікуе пагадненне першай.

Пры гэтым дакумент не закранае катэгорыю іншаземцаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі па бязвізавым парадку ўезду.

10 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/21/57499
Текущая дата: 24.12.2024