Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв`ю інфармагенцтву РБК, тэкст якога размешчаны на сайце МЗС.
Журналісты пацікавіліся, з чым была звязаны адмова Мінска размяшчаць ваенную базу Расіі на тэрыторыі Беларусі (пра гэтае рашэнне беларускага боку распавёў раней у інтэрв`ю міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў) і ці абмяркоўваецца гэтае пытанне цяпер.
"Што тычыцца прыняцця самога рашэння па размяшчэнні або неразмяшчэння базы, таго ці іншага ваеннага аб`екта ў Беларусі і магчымага ўплыву знешніх сіл на прыняцце гэтага рашэння, хачу сказаць адназначна: ніколі Беларусь не будзе прымаць нейкае прынцыповае рашэнне пад уплывам нейкіх вонкавых сіл. Калі кіраўніцтва Беларусі прымае рашэнне, то толькі зыходзячы з аналізу адпаведнасці гэтага нашым нацыянальным інтарэсам. Гэта асноўны прынцып", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
"Што тычыцца самой прапановы - размяшчаць або не размяшчаць базу на тэрыторыі Беларусі, то вы ведаеце, з улікам развіцця сучасных тэхналогій няма сэнсу ў такім рашэнні. Калі б Беларусь размясціла на сваёй тэрыторыі нейкія дадатковыя ваенныя аб`екты, я не думаю, што гэта спрыяла б умацаванню стабільнасці, бяспекі ў нашым рэгіёне, - сказаў міністр. - І потым, навошта размяшчаць на тэрыторыі Беларусі дадатковыя ваенныя аб`екты - ваенна-паветраную базу, пра якую ішла гаворка, калі сёння тыя ж самыя ракеты могуць літаральна за лічаныя хвіліны дасягнуць іншага кантынента, зваротнага боку нашай планеты. Таму няма ні практычнага, ні палітычнага, ні ваеннага сэнсу ў рэалізацыі гэтай прапановы".
Звязда, 1 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/27/50046
Текущая дата: 25.12.2024