Белорусский портал в Казахстане

Расія закрывае граніцу з Беларуссю для перамяшчэння людзей



Расія прыняла рашэнне аб закрыцці граніцы з Беларуссю для перамяшчэння людзей. Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

"Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці граніцы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, - сказаў Міхаіл Мішусцін. - Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць у першую чаргу масавага распаўсюджвання каранавіруса".

Паводле слоў прэм`ера, папераджальныя меры, якія былі прыняты ў Расіі яшчэ ў лютым бягучага года, далі магчымасць сур`ёзна абмежаваць распаўсюджванне каранавіруса ў краіне. "Мы паслядоўна, у залежнасці ад развіцця пандэміі, закрываем свае граніцы. У першую чаргу мы гэта зрабілі з Кітаем і іншымі краінамі Азіі, якія першыя сутыкнуліся з гэтай пагрозай", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Таксама былі абмежаваны авіязносіны з краінамі Еўрасаюза, прыпынены ўезд замежных грамадзян цераз граніцу з Польшчай, Нарвегіяй, адменены чыгуначныя перавозкі з Латвіяй, Малдовай, Украінай. "Усе цяперашнія абмежаванні намі свядома робяцца для таго, каб пазбегнуць больш жорсткіх мер у будучым", - растлумачыў ён.

16 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/3/52068
Текущая дата: 03.05.2024