Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў падчас сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам.
"Фармат парламенцкага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Беларуссю вельмі важны. Ён складае знакавую частку", - сказаў Барыс Грызлоў.
"У сітуацыі, калі калектыўны Захад пагражае не толькі эканамічнай бяспецы, але і суверэнітэту нашых краін (мы бачым гэтыя выступленні), дзеянні парламентарыяў вельмі важныя. У нас павінна быць рэакцыя імгненная на прыняцце тых законаў, якія забяспечваюць магчымасць кіравання гэтай сітуацыяй. Такая дзейнасць вельмі важная", - падкрэсліў пасол.
27 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
27 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/3/74286
Текущая дата: 25.11.2024