Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапануе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесці сустрэчу 25 снежня



Аб гэтым 14 снежня беларускі лідар заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яму дакладваюць, што "Уладзімір Уладзіміравіч прапануе 25 снежня ў Крамлі сустрэцца і абмеркаваць пытанні".

Як паведамлялася, галоўным пытаннем маючай адбыцца сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў падатковы манеўр.

"Самае галоўнае пытанне, якое мы павінны вырашаць, - пытанне эканамічнае - падатковага манеўру", - сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не пойдзе ні на якія хітрыкі ў асабістых інтарэсах і ў гульні гуляць не будзе.

"Развіваць праект Саюзнай дзяржавы трэба дастойна і толькі ў інтарэсах беларусаў і расіян", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

14 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/30/46052
Текущая дата: 17.11.2024