Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 студзеня на нарадзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаЎ.
"Вельмі шмат сёння (я аналізую сітуацыю ў нашым грамадстве, ды і ў расіян) ідзе размоў аб аб`яднанні дзвюх дзяржаў. Шмат цяпер з`явілася пытанняў у сувязі з царквой ва Украіне аб аўтакефаліі нашай царквы ў Беларусі. Я называю гэтыя пытанні вельмі неразумнымі, прыцягнутымі за вушы для абмеркавання ў нашым грамадстве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што размовы аб аб`яднанні дзвюх дзяржаў быць не можа.
"Мы з Прэзідэнтам Расіі адназначна вызначылі, што сёння на парадку дня такога пытання няма - аб аб`яднанні", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і Расія ў свой час падпісалі дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і развівалі свае адносіны, строга прытрымліваючыся гэтага дакумента.
"Мы павінны былі ў свой час прыняць Канстытуцыйны акт, гэта значыць Канстытуцыю Саюзнай дзяржавы, і там усё павінна было быць прапісана: і органы кіравання, і органы ўлады, і адзіная валюта, палітыка. Расія адмовілася ў свой час ісці гэтым шляхам. Я гэта нагадаў Прэзідэнту Расіі, ён сказаў: "Так і было". Паўстае пытанне: што будзем рабіць з саюзным дагаворам? Трэба садзіцца за стол і глядзець, што мы разам можам сёння згодна з дагаворам вырашыць, на што мы можам без усялякага націску пайсці", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што саюз Беларусі і Расіі можа развівацца толькі на раўнапраўнай аснове. "І гэта не таму што Лукашэнка так хоча, як гэта падаецца ў Расіі. А таму што гэта фундаментальныя прынцыпы пабудовы любога саюза. Няма раўнапраўнай асновы - няма саюза, - сказаў беларускі лідар. - Усё павінна адбывацца на раўнапраўнай аснове, і на гэта павінна быць воля двух народаў - Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Мы ўвесь час, фарміруючы гэты саюз, павінны азірацца на меркаванне нашых людзей. Таму па многіх-многіх прычынах, вы самі разумееце, аб аб`яднанні дзвюх дзяржаў размовы не ідзе".
На гэты крок, перакананы Аляксандр Лукашэнка, не можа пайсці і сама Расія. Гэта кіраўніку беларускай дзяржавы падцвердзіў расійскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
"Няма такой магчымасці ў Расіі, улічваючы наступствы ўсяго, на гэта пайсці. Таму трэба супакоіцца і спыніць гэтыя размовы, што нехта некага нахіліў або нахіляе. Тут ніхто нікога не нахіліць", - адзначыў беларускі лідар.
Закранаючы эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй, Прэзідэнт канстатаваў, што практычна ўсе праблемы ў адносінах паміж краінамі вырашаны ў больш ці менш прымальным варыянце.
"Ёсць невялікія пытанні, пра якія мы расіянам заўсёды гаварылі: гэта пастаўкі нашай сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі на рынкі Расійскай Федэрацыі. Але яны не маюць крытычнага характару. Мы з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што гэтыя ганебныя пытанні трэба знімаць, каб яны больш ніколі не стаялі на парадку дня нашых перагавораў на вышэйшым узроўні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Пэўныя праблемы застаюцца і ў сферы аўтаперавозак. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок пастаўлены ў горшыя ўмовы, чым, напрыклад, Польшча і Літва.
"Шмат крыку, гвалту наконт палітыкі гэтых дзяржаў адносна Расіі, шмат размоў аб Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, а элементарныя пытанні не вырашаюцца. Мы з Прэзідэнтам Расіі назвалі іх выключна як пытанні, нявартыя абмеркавання прэзідэнтаў, ганебныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі. Іх, вядома, трэба вырашаць, і вырашыць іх можна элементарна", - лічыць ён.
10 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/30/46472
Текущая дата: 17.11.2024