Аб гэтым заявіў 24-га кастрычніка міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.
"Генеральныя штабы пачалі падрыхтоўку вучэння "Шчыт Саюза-2019". Яно будзе галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і войскаў у 2019 годзе і забяспечыць далейшае ўдасканаленне дзеючай сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы", - сказаў Андрэй Раўкоў.
Паводле яго слоў, мерапрыемствы такога маштабу даюць магчымасць на практыцы праверыць якасць і ўзровень боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў, рэальныя магчымасці ўзбраення і здольнасці выканаць пастаўленыя баявыя задачы.
24 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/31/45420
Текущая дата: 17.11.2024