Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Пры правядзенні спецмерапрыемства паблізу беларуска-расійскай мяжы віцебскія мытнікі спынілі грузавы аўтамабіль Scania, які накіроўваўся ў Расійскую Федэрацыю. Вадзіцель расійскай фірмы-перавозчыка падаў супрацоўнікам мытні дакументы на нібыта перамяшчаную ў грузавым адсеку партыю керамічнай пліткі.
Пры аглядзе аўтапоезда знойдзена ўсяго толькі тры каробкі з пазначаным у дакументах таварам. Ва ўсіх астатніх перавозіліся марожаныя хрыбты і брушкі ласося, забароненыя да ўвозу ў Расію.
Вага рыбнай прадукцыі, на якую не было суправаджальных дакументаў і фітасанітарнага сертыфіката, што пацвярджае бяспеку, склала каля 20 тон. Кошт, паводле папярэдняй ацэнкі, больш за 66 тысяч беларускіх рублёў.
Па гэтым факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КоАП. Артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту тавару. Тавар затрыманы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2018
Мінск, 3 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/31/45848
Текущая дата: 17.11.2024