Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 22 студзеня пасля цырымоніі адкрыцця фотавыставы "100-годдзе беларускай дыпламатыі" ў Нацыянальным гістарычным музеі.
"Пагадненне абмяркоўваецца, нейкія рэчы яшчэ засталіся, — сказаў ён. — Для нас самае галоўнае — адсутнасць кантролю на ўнутранай мяжы для грамадзян трэціх краін. У 1996 годзе прэзідэнт Беларусі і тагачасны прэм`ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін распілавалі гэты шлагбаум, прыбралі мяжу паміж нашымі дзяржавамі. З таго часу ніякіх праблем не было да апошняга моманту, калі з`явіліся пэўныя цяжкасці з перасячэннем у грамадзян трэціх краін праз нашу мяжу. Цяпер мы працуем з нашымі партнёрамі".
Паводле яго слоў, у снежні бакі не падпісалі дакумент, бо ўзніклі "тэхнічныя дэталі, якія запатрабавалі абмеркавання і з аднаго, і з другога боку". "Цяпер пытанні абмяркоўваюцца, — адзначыў Макей. — Пытанне ў тым, каб на нашай сумеснай мяжы не было кантролю для грамадзян трэціх краін, як гэта было і раней, каб у нас была адзіная міграцыйная карта, якая існавала яшчэ, па-мойму, з 2004 года. Усё было нармальна, усе ўлічваліся перасячэнні мяжы да пэўнага моманту, калі паўсталі нейкія праблемы".
На пытанне, ці можа ў перспектыве ісці гаворка аб увядзенні адзінай візы Саюзнай дзяржавы, Макей адказаў: "Аб адзінай візе гаворка не ідзе, гаворка ідзе аб узаемным прызнанні віз. У перспектыве, можа быць, ведаеце, і адзіная валюта ў нас калі-небудзь будзе. Загадваць так далёка я не магу. Пакуль гаворка ідзе аб узаемным прызнанні віз. І трэба зрабіць так, каб гэта было ўзаемавыгадна і для грамадзян нашых краін, і наогул для абедзвюх дзяржаў".
Нагадаем, 13 снежня мінулага года ў Брэсце на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы было запланавана падпісанне пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Аднак яно не адбылося.
Паводле слоў прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса, беларускі бок да пасяджэння Саўміна не паспеў скончыць унутрыдзяржаўныя працэдуры. "Думаю, што ў найбліжэйшы час мы іх скончым, і пагадненне будзе гатова да падпісання", — сказаў ён па выніках пасяджэння.
У сваю чаргу кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў: "Сёння падпісана шмат розных дакументаў, адзін з іх, пра які сказаў Сяргей Мікалаевіч, не падпісаны, але спадзяюся, што ў найбліжэйшы час усе працэдуры будуць завершаны і гэты дакумент будзе гатовы да падпісання. Тым больш што ён прысвечаны вельмі важнай праблематыцы, над якой мы працавалі ў апошні час".
Праект гэтага дакумента прадугледжвае, што замежныя грамадзяне, якія маюць візу адной краіны, могуць уязджаць, выязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі іншага боку на працягу тэрміну дзеяння візы. Для знаходжання на тэрыторыі Беларусі і Расіі не трэба будзе атрымліваць дзве візы — дастаткова будзе адной.
Пры гэтым замежнікі, якія прыязджаюць у Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму, для наведвання Расіі павінны будуць атрымліваць адпаведную візу.
Як паведамлялася раней, Мінск настойвае, каб пагадненне аб узаемным прызнанні віз набыло моц да 20 мая 2019 года з улікам таго, што з гэтага часу пачынае дзейнічаць перыяд бязвізавага ўезду ў Беларусь для замежных грамадзян, якія маюць акрэдытацыю на II Еўрапейскія гульні.
Расійскі бок у сувязі з дзеяннем дамовы паабяцаў зняць кантроль у сваіх аэрапортах на рэйсах з Беларусі, бо ў ім не будзе неабходнасці.
Падрыхтаванае пагадненне таксама прадугледжвае інтэграцыю інфармацыйных рэсурсаў: абмен звесткамі аб перасячэнні мяжы, аб выдадзеных візах, ануляваных візах, дазволах на часовае альбо пастаяннае пражыванне.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/31/46678
Текущая дата: 26.12.2024