Прэс-тур расійскіх журналістаў пачынаецца сёння ў Беларусі са знаёмства з Полацкам і Наваполацкам у Віцебскай вобласці, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
Прэс-тур праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі - каля 100 чалавек, прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, эксперты і блогеры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі.
11 снежня ў Полацку ўдзельнікі прэс-туру наведаюць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і мясцовае малочнае прадпрыемства.
У Наваполацку запланавана знаёмства з ААТ "Нафтан", СТАА" ЛЛК-Нафтан", музеем гісторыі і культуры горада.
Праграма наступных дзён у Мінску і Мінскай вобласці не менш насычаная. 12 снежня журналісты наведаюць Мінскі завод колавых цягачоў, аб`екты холдынга "Амкадор", ЗАТ "Штадлер Мінск", Цэнтр экалагічнага турызму ў Станькаве ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", а на наступны дзень убачаць МКСК "Мінск-Арэна", правядуць сустрэчу з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгіем Катуліным, азнаёмяцца з вытворчасцю на Мінскім малочным заводзе нумар 1 і наведаюць Парк высокіх тэхналогій.
11 снежня 2018, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/32/45956
Текущая дата: 26.12.2024