Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія вырашылі ўсе пытанні па пастаўках нафты



Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка 20-га снежня на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.

"Паўтара года, практычна ўвесь 2016 год і пачатак 2017 года, былі няпростыя перагаворы на нафтагазавым пытанні. Па нафце мы поўнасцю ўрэгулявалі нашы адносіны, атрымалі гарантыі па пастаўках 24 млн т нафты штогод. Адхіленні могуць быць плюс-мінус 2 працэнты, а гэта каля 480 тыс. т з 24 млн т", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Таксама, паводле яго слоў, вырашана пытанне з абавязковай пастаўкай у Расію бензіну, што было нявыгадна для беларускага боку.

"Мы вырашылі ўсе пытанні па нафце. Гэта дасць магчымасць поўнасцю загрузіць беларускія НПЗ нафтай і забяспечыць іх нармальную работу", - падагульніў Уладзімір Сямашка.

20 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/33/41708
Текущая дата: 17.11.2024