Белорусский портал в Казахстане

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц і пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў абмеркавалі пытанні гандлю і рэгулявання агульнага рынку малака Беларусі і Расіі



Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

27-га красавіка адбылася сустрэча міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца з паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Яны абмеркавалі праблемныя пытанні ў двухбаковым гандлі, у прыватнасці гандлі малочнай прадукцыяй.

"Пасол адзначыў праблему ўвозу ў Расію пальмавага алею і наяўнасці вялікай колькасці фальсіфікату. Бакі выпрацавалі падыходы па пытанні рэгулявання ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам агульнага рынку малака, звярнулі ўвагу на неабходнасць яго карэкціроўкі за кошт зніжэння ўвозу пальмавага алею, сырных прадуктаў і біржавай групы малочнай прадукцыі з трэціх краін, што дасць магчымасць нармалізаваць гэты сегмент рынку", - сказаў Аляксей Багданаў.

Мінсельгасхарч Беларусі прадоўжыць дыялог з Мінсельгасам Расіі.

У бліжэйшы час плануецца ўзгадніць прагнозныя балансы попыту і прапанавання. Беларусь мае намер захаваць аб`ёмы паставак на ўзроўні 2017 года.

27 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/33/43249
Текущая дата: 17.11.2024