Белорусский портал в Казахстане

Мытныя службы Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў



Пра гэта паведамляе прэс-служба выканкама СНД.

Мытныя службы Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ў чэрвені 2019 года. Мемарандум 4 кастрычніка падпісаны ў Душанбэ ў ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Дзейнасць савета накіравана на вызначэнне і ўдасканаленне прыярытэтных кірункаў у сферы мытнай справы, гарманізацыю мытных заканадаўстваў дзяржаў — удзельніц Садружнасці, а таксама каардынацыю практычнага ўзаемадзеяння мытных і іншых зацікаўленых нацыянальных службаў і ведамстваў.

У рамках мерапрыемства, паведамляе прэс-служба ДМК, прыняты рашэнні, якія датычацца распрацоўкі "Тыпавой тэхналогіі ўзаемадзеяння мытных органаў і чыгуначных перавозчыкаў дзяржаў — удзельніц СНД пры правядзенні мытнага кантролю тавараў, што перамяшчаюцца чыгуначным транспартам".

Прадстаўнікі мытных дэлегацый вызначыліся з удзелам мытных службаў дзяржаў — удзельніц СНД у пілотным праекце Сусветнай мытнай арганізацыі па пашырэнні практыкі выкарыстання рускай мовы ў працы. У прыватнасці, былі закрануты пытанні ўнясення змяненняў у рускамоўную версію 6-га выдання "Гарманізаванай сістэмы апісання і кадзіравання тавараў", "Адзіную таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці СНД" на яе аснове і тлумачэнні да гэтых дакументаў.

Разгледжана пытанне аб зацвярджэнні "Тыпавых патрабаванняў да бяспекі інфармацыйных сістэм і рэсурсаў мытных органаў", а таксама некаторыя арганізацыйныя моманты.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/33/45218
Текущая дата: 26.12.2024