Белорусский портал в Казахстане

Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі беларускага малака з 6 чэрвеня



Новыя абмежаванні на пастаўкі малака з Беларусі. Ад 6-га чэрвеня Расія супраць ўвозу малочнай прадукцыі з нашай краіны ў тары аб`ёмам больш за два з паловай літры.

Гаворка пра малако, вяршкі і канцэнтраты малочнага бялку. Гэта тычыцца і таго, што далей ідзе на перапрацоўку ці разліванне ў драбнейшую тару.



Прадстаўнікі санітарнай службы Расіі спасылаюцца на неналежную якасць і небяспеку беларускага малака. Аднак, у Еўразійскай эканамічнай камісіі адзначылі: забарона парушае нормы ЕАЭС і стварае небяспечныя ўмовы для ўсяго рынку краін «пяцёркі».

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларусі таксама называюць прэтензіі Масквы неабгрунтаванымі. Забарона паставак малочнай прадукцыі, напэўна, будзе абмяркоўвацца і на узроўні кіраўнікоў урадаў. У Маскве на наступным тыдні пройдзе паседжанне Рады міністраў Саюзнай дзяржавы. 

Тэлеканал ОНТ, 6 чэрвеня 2018 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/34/43696
Текущая дата: 27.12.2024