Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Мікалая Корбута ад пасады памочніка прэзідэнта па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую працу і ўзгадніў прызначэнне Мікалая Корбута на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара — члена пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Мікалай Корбут нарадзіўся 14 красавіка 1963 года ў вёсцы Ужа Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава. Працаваў інструктарам, вядучым спецыялістам Мінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Беларусі.
З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" кіраўніка справамі прэзідэнта.
У 2009—2013 гадах займаў пасаду кіраўніка справамі прэзідэнта. З 2014 года выконваў функцыі галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.
У верасні 2016-га быў прызначаны памочнікам прэзідэнта і вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2018
Мінск, 23 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/35/42256
Текущая дата: 27.12.2024