Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" пачала выконваць рэйсы ў новы падмаскоўны аэрапорт Жукоўскі



Авіякампанія "Белавія" 12 верасня пачала выконваць рэйсы ў новы аэрапорт Маскоўскай вобласці Жукоўскі.

Як паведамляе прэс-служба "Белавія", рэйсы будуць выконвацца штодня — па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах рэйс будзе ранішні з вылетам з Мінска ў 08.15 па мінскім часе, у астатнія дні — вячэрні рэйс з вылетам з Мінска ў 18.05. Кошт квітка ў адзін бок — ад 34 еўра, у абодва бакі — 63 еўра з таксамі і зборамі.

Міжнародны аэрапорт Жукоўскі (код Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту ІАТА — ZIA) — новы аэрапорт, які размяшчаецца на паўднёвым усходзе Маскоўскай вобласці за 23 км ад сталіцы. Шлях ад Казанскага вакзала Масквы да аэрапорта і ад станцыі метро "Кацельнікі" ў залежнасці ад выбару складзе ад 50 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.

Як адзначае "Белавія", аэрапорт Жукоўскі стварыў добрую інфраструктуру для пасажыраў, каб кліенты авіякампаній маглі дабрацца ў любы раён Масквы і Маскоўскай вобласці.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/36/36938
Текущая дата: 17.05.2024