Белорусский портал в Казахстане

Беларусь чакае з Расіі пятую батарэю ЗРК "Тор-М2"



Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі.

25 кастрычніка ў камандаванні ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі ў Мінску паміж Міністэрствам абароны РБ і АТ "Канцэрн ВКО" Алмаз-Антэй "заключаны кантракт на пастаўку чарговай батарэі зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2".

Новае ўзбраенне будзе атрымана ў рамках рэалізацыі Дагавара паміж РФ і Беларуссю аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года.

Першыя батарэі зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2" паступілі на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА (Баранавічы.— БелаПАН.) у 2011 і 2012 гадах. У пачатку 2014 года ў 120-й зрбр быў сфарміраваны зенітны ракетны дывізіён "Тор-М2" ў складзе трох батарэй. У канцы мінулага года гэты зенітны ракетны комплекс паступіў на ўзбраенне 740-й зенітнай ракетнай брыгады (Бабруйск.).

Чаканая пастаўка — пятая батарэя ЗРК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/36/40947
Текущая дата: 27.12.2024