Белорусский портал в Казахстане

Макей і Лаўроў абмеркавалі графік бліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў



Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце МЗС РФ.

Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў 15 лютага ў тэлефоннай размове абмеркавалі графік бліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў.

"Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін, уключаючы графік бліжэйшых расійска-беларускіх кантактаў, - адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. - Закраналіся таксама міжнародныя і рэгіянальныя сюжэты, якія маюць узаемны інтарэс".

15 лютага 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/38/38672
Текущая дата: 17.11.2024