Белорусский портал в Казахстане

Расійскія дэсантнікі адправіліся ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных брыгадных вучэннях з дэсантаваннем і баявой стральбой



Аб гэтым паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны РФ.

Ваеннаслужачыя Іванаўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў возьмуць удзел у сумесных беларуска-расійскіх брыгадных тактычных вучэннях з дэсантаваннем і баявой стральбой. Вучэнні пройдуць з 28 сакавіка па 6 красавіка на адным з ваенных палігонаў Беларусі, 

Цяпер адно з падраздзяленняў парашутна-дэсантнага палка, якое ўваходзіць у склад Іванаўскай паветрана-дэсантнай дывізіі, чыгуначным транспартам перакідваецца ў раён правядзення вучэнняў.

Сумесныя вучэнні будуць праводзіцца ў тры этапы. Дэсантнікі дзвюх краін адпрацуюць пытанні сумесных дзеянняў па выкананні рознага роду задач ва ўмовах хутка зменнай абстаноўкі і прымянення ўмоўным праціўнікам розных сродкаў паражэння, а таксама ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па аднаўленні баяздольнасці войскаў.

Вучэнні рэгламентаваны планам міжнароднай дзейнасці Міністэрства абароны РФ на 2017 год.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/4/38944
Текущая дата: 28.04.2024