Белорусский портал в Казахстане

Ухвалена праграма па развіцці адзінай з РФ сістэмы прыкрыцця чыгунак



Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 318 ад 20 красавіка, апублікаванай 22 красавіка на Нацыянальным прававым партале.

Савет Міністраў Беларусі адобрыў праект саюзнай праграмы "Развіццё і ўдасканаленне адзінай сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак рэгіёна". 

Згодна з дакументам, прынята рашэнне адобрыць праект праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё і ўдасканаленне адзінай сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак рэгіёна", прадстаўлены Міністэрствам абароны і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Міністэрству абароны даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку названы праект на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 12 мая ў Магілёве.

Звязда, 22 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/42/35268
Текущая дата: 26.12.2024