Белорусский портал в Казахстане

Міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі падпісалі 27 сакавіка пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў памеры $110 млн.



Аб гэтым паведаілі ў прэс-службе Мінфіна Беларусі.

У рамках фінансавай падтрымкі Рэспублікі Беларусь у бягучым годзе з боку Расійскай Федэрацыі 27 сакавіка ў Маскве Міністэрства фінансаў Беларусі і Міністэрства фінансаў Расіі падпісалі пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту, адзначылі ў прэс-службе.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў у расійскіх рублях на суму, эквівалентную $110 млн, тэрмін крэдыту складае 10 гадоў, уключаючы чатырохгадовы льготны перыяд.

Паступленне сродкаў крэдыту ў рэспубліканскі бюджэт чакаецца ў бліжэйшыя дні, дадалі ў прэс-службе.

27 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/43/30256
Текущая дата: 13.05.2024