Аб гэтым заявіў 6 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўных калектываў і жыхароў Мінскага раёна ў час наведвання новага ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі.
"Я назіраю апошнім часам крыкі нашай апазіцыі наконт размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Я нічога аб гэтым не ведаю. Чалавек, які павінен прымаць гэта рашэнне, - я аб гэтым нічога не ведаю", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Нам не трэба база сёння. Тым больш ваенна-паветраныя сілы. Нам патрэбны пэўныя ўзбраенні. Аб чым я публічна таксама гаварыў Пуціну і раней Мядзведзеву", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь знаходзіцца ў саюзе з Расійскай Федэрацыяй. "У нас ёсць адказнасць, і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы заключылі пагадненне - яны адказваюць разам з намі за заходні напрамак. Фактычна мы не адны супраць НАТА тут стаім, разам з Расійскай Федэрацыяй. У нас ёсць канкрэтны план нават на выпадак вайны, як трэба дзейнічаць. Зразумела, мы яго не абнародуем, гэта абсалютна сакрэтны план, але на гэтым напрамку галоўная сіла - беларуская армія. Калі канфлікт - то Расія пачынае нас падтрымліваць адпаведнымі людскімі рэсурсамі, вызначаны канкрэтныя арміі, самалёты, верталёты і гэтак далей. На выпадак канфлікту", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Нам патрэбны самалёты, а не базы сёння. У нас выдатныя лётчыкі, у нас добрая школа лётчыкаў ваенных, грамадзянскіх. І навошта мне ствараць базу? - адзначыў Прэзідэнт. - Навошта мне сёння завозіць сюды самалёты і лётчыкаў іншых дзяржаў? А свае што будуць рабіць?"
"Нам патрэбны ўзбраенні для таго, каб быць больш забяспечанымі ў плане абароны рубяжоў Беларусі і Расіі. Мы нікуды не збіраемся ехаць ваяваць, і я аб гэтым гаварыў", - дадаў ён.
"У мяне наконт гэтага ні з кім не было размовы. Проста мяне здзіўляе і нават у нейкай ступені абурае і крыўдзіць, навошта гэта было расіянам сёння ўкідваць у сродкі масавай інфармацыі? Можа, непакояцца, што мы сапраўды на Захад ідзём, каб падкінуць гэту тэму, каб Захад пачаў у нас пытацца або сумнявацца ў тым, што мы з імі хочам нармалізацыі адносін?" - сказаў беларускі лідар.
Ён таксама папярэдзіў, што "будуць розныя правакацыі, з любога боку". "Будзьце вельмі акуратныя. Не расслабляйцеся", - сказаў Прэзідэнт.
6 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
6 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/43/32860
Текущая дата: 18.11.2024