Белорусский портал в Казахстане

Дзярждума ратыфікавала расійска-беларускае пагадненне аб інфармацыйным абмене пра "невыязных" грамадзян



Дзярждума ратыфікавала расійска-беларускае пагадненне аб узаемным абмене звесткамі пра грамадзян, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, паведамляе агенцтва ТАСС.

Дакумент вызначае парадак інфармацыйнага абмену пра "невыязных" грамадзян РФ і Рэспублікі Беларусь у мэтах недапушчэння іх выезду ў трэція дзяржавы і прадухілення пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспецы ў дзяржавах — удзельніцах дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 

Падставай для адмовы ў выездзе ў трэція краіны грамадзян РФ і Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, з`яўляецца наяўнасць адпаведных звестак у аўтаматызаваных сістэмах дзяржаў — удзельніц пагаднення. 

Кампетэнтнымі органамі па рэалізацыі пагаднення з`яўляюцца Федэральная міграцыйная служба РФ і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Мінск, 24 кастрычніка 2015
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/43/33035
Текущая дата: 18.11.2024