Белорусский портал в Казахстане

Адзін з чатырох дывізіёнаў ЗРК С-300, пастаўленых Расіяй, ужо прыбыў у Беларусь



Аб гэтым паведаміў у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Ігар Лацянкоў.

Адзін з чатырох дывізіёнаў зенітных ракетных комплексаў С-300, пастаўленых Расіяй, ужо прыбыў у Беларусь і гатовы заступіць на баявое дзяжурства ў складзе полацкага 377-га зенітнага ракетнага палка. На ім выкананы асноўны аб`ём работ па капітальным рамонце.

"Яшчэ адзін (дывізіён) адрамантаваны і прыбудзе з дня на дзень. С-300 няхай і не апошняя распрацоўка, але нашым патрэбам задавальняе ў поўным аб`ёме. Яна дзесяцігоддзямі здольная стаяць на забеспячэнні Узброеных сіл і вырашаць задачы па супрацьпаветранай абароне", — заявіў намеснік міністра абароны.

Нагадаем, раней паведамлялася, што да канца 2015 года чатыры дывізіёны С-300 паступяць на ўзбраенне 377-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка, а таксама 1-га і 115-га зенітных ракетных палкоў ў Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/43/34150
Текущая дата: 27.12.2024