Белорусский портал в Казахстане

Беларусь на канкурэнтаздольных умовах гатова працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, каменціруючы вынікі праведзенага 29 верастня ў Маскве пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Мы на канкурэнтаздольных умовах гатовы працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі і запрашаем нашых партнёраў абсалютна на тых жа ўмовах удзельнічаць у беларускіх праграмах імпартазамяшчэння", - сказаў прэм`ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што Беларусь можа вырабіць шэраг тавараў, перш за ўсё, з электроннай кампанентнай базай, неабходных расійскаму боку.

На думку прэм`ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, у пытаннях імпартазамяшчэння неабходна ісці ад умоў рынку, ад таго, што здольны прапанаваць партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе. "Чым нашы партнёры моцныя, у гэтай сферы і трэба кааперавацца і імпартазамяшчацца, - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў. - Калі, напрыклад, нашы партнёры беларусы маюць нядрэнныя пазіцыі па высокатэхналагічнай прадукцыі, то, напэўна, гэта перспектыўна".

29 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/45/32784
Текущая дата: 26.12.2024