Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва разгледжаныя на чарговым, 43-м, пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі.
Пасяджэнне адбылося 19 кастрычніка ў Пскове (Расійскія Федэрацыя) з удзелам кіраўнікоў Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаура і Цэнтральнага банка Расіі Эльвіры Набіулінай, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, бакі абмяняліся інфармацыяй аб галоўных прынцыпах і найважнейшых параметрах асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі і Расіі на 2016 год, абмеркавалі наяўную эканамічную сітуацыю і дынаміку міжнародных рэзерваў і ліквіднасці ў замежнай валюце Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў студзені—верасні 2015 года, падзяліліся вопытам прымянення мадэляў ацэнкі і разгледзелі фактары раўнаважнага валютнага курсу і наяўнае становішча нацыянальных валют адносна раўнавагі.
Адбыўся абмен меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця рынку плацежных карт у Беларусі і Расіі. Разгледжаныя пытанні, звязаныя з дзяржаўным рэгуляваннем дзейнасці рэйтынгавых агенцтваў у Расійскай Федэрацыі, а таксама перспектывамі стварэння і рэгулявання дзейнасці такіх агенцтваў у Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 кастрычніка 2015
Мінск, 19 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/45/32977
Текущая дата: 26.12.2024