Белорусский портал в Казахстане

Беларускія і расійскія лётчыкі адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Экіпажы паветраных суднаў завяршылі трэніроўкі на базе сваіх вайсковых часцей. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазаваная на аэрадром Мачулішчы.

30 красавіка на аэрадром у Мачулішчах прызямліліся бамбардзіроўшчыкі Су-34 з 47-га змяшанага авіяцыйнага палка 105-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл РФ. Інжынерна-тэхнічны склад, які абслугоўвае гэтыя самалёты, прыбыў на ваенна-транспартным самалёце Іл-76. 

Да парада будзе праведзена некалькі трэніровак, падчас якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/46/30805
Текущая дата: 18.11.2024