Белорусский портал в Казахстане

У Маскве абмеркаваны перспектывы пашырэння беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў



Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага пасольства.

Перспектывы пашырэння беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў абмеркавалі 23 студзеня ў Маскве пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і старшыня камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ па міжнародных справах Канстанцін Касачоў. Бакі канстатавалі высокі ўзровень супрацоўніцтва на міжнароднай арэне і ўзаемадзеяння ў межах міжпарламенцкіх арганізацый.

У ходзе працяглай гутаркі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб стане двухбаковых адносінаў, у тым ліку па гандлёва-эканамічных пытаннях. Абмеркаваны шэраг практычных мер далейшага садзеяння інтэграцыйным працэсам з боку нацыянальных парламентаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/47/29228
Текущая дата: 18.11.2024