Сумесны фестываль беларускіх і расійскіх пісьменнікаў пачнецца 5 красавіка ў Мінску, паведаміў у час прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў.
«У мінулым годзе мы выйгралі грант Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на правядзенне фестывалю ў Беларусі і ў Ліпецкай вобласці «Русь i Белая Русь — адзiныя». Спецыяльнага для гэтага мы рыхтуем сумесныя выданні. Пятага красавіка адкрываем гэты фестываль у Мінску. Яго правядуць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы, а пасля гэты фестываль прадоўжыцца на ліпецкай зямлі. Там фінансаванне будзе ажыццяўляцца поўнасцю праз ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю», — расказаў Міхаіл Пазнякоў.
Ён зазначыў, што беларускія і расійскія пісьменнікі працуюць над многімі сумеснымі праектамі. «Таксама 11 сакавіка адбудзецца адкрыццё дэкады рускай кнігі ў Беларусі ў Бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М. Талстога. Будуць прадстаўлены лепшыя рускія паэты, якія жывуць у Беларусі. А 12 сакавіка ў Доме літаратара пройдзе пасяджэнне Савета таварыства дружбы «Беларусь — Расія». Будзе арганізавана выстаўка сумесных праектаў і кніг, якія прысвечаны агульнаму мінуламу і будучаму. У гэтай выстаўцы прымуць удзел розныя беларускія выдавецтвы», — растлумачыў Міхаіл Пазнякоў.
Звязда, 7 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/5/72976
Текущая дата: 17.11.2024