Белорусский портал в Казахстане

Расія выдзеліць $500 тыс. на праект ААН па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ў Беларусі



Аб гэтым гаворыцца ў пастанове ўрада РФ, апублікаванай 7 жніўня на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Расія ў гэтым годзе ўнясе дадаткова ў бюджэт Дзіцячага фонду ААН $500 тыс. на праект па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ў Беларусі.

Як адзначаецца ў дакуменце, падпісаным прэм`ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, сума прызначана на рэалізацыю праекта "Прафілактыка дзіцячага траўматызму" ў Беларусі. Гэты праект будзе рэалізоўвацца Дзіцячым фондам ААН. Расія пералічыць сродкі з бюджэту як аднаразовы мэтавы ўзнос.

МЗС Расіі даручана праінфармаваць Дзіцячы фонд ААН і ўрад Беларусі аб прынятым рашэнні. Расходы будуць ажыццёўлены за кошт сродкаў, прадугледжаных Мінфіну Расіі ў федэральным бюджэце на 2014 год па раздзеле "Міжнародныя адносіны і міжнароднае супрацоўніцтва".

7 жніўня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/51/27045
Текущая дата: 18.11.2024