Аб гэтым паведамілі ў ААТ "Stadler Minsk".
Большая частка двухпавярховых паяздоў, якія кампанія Stadler Rail Group па кантракце павінна паставіць расійскай транспартнай кампаніі ТАА "Аэраэкспрэс", будзе сабрана на швейцарска-беларускім заводзе па вытворчасці электратранспарту ў Фаніпалі.
Пусканаладка новых паяздоў будзе ажыццёўлена на заводзе Stadler у Беларусі, пасля чаго яны будуць адпраўлены ў Расію. У Швейцарыі будуць сабраны першыя чатыры поезды, а астатняя партыя - 21 поезд - будзе выраблена ў беларускім Фаніпалі, дзе ўжо завершана зварка чатырох вагонаў і спецыялісты пачалі фарбаванне і фінальную зборку першага двухузроўневага поезда, вырабленага на тэрыторыі Беларусі.
Пасля завадской прыёмкі паязды прыбудуць на эксперыментальнае кальцо ў падмаскоўнай Шчэрбінцы, дзе пройдуць комплексныя выпрабаванні і працэдура сертыфікацыі. Пачатак камерцыйнай эксплуатацыі першага поезда прызначаны на чэрвень 2015 года, а апошні з партыі, дваццаць пяты, поезд, як чакаецца, пачне перавозіць пасажыраў у чэрвені 2016 года.
Кампанія Stadler Rail Group стала стратэгічным партнёрам "Аэраэкспрэса" пасля перамогі ў міжнародным тэндары, аб`яўленым у Маскве ў 2013 годзе. У маі мінулага года бакі падпісалі кантракт на пастаўку 25 двухпавярховых паяздоў, 16 з якіх будуць мець чатырохвагонны састаў і 9 - шасцівагонны, увогуле 118 вагонаў.
12 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/51/27502
Текущая дата: 25.12.2024