Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дакументальная стужка "Брацкая свечка" рэжысёра Ірыны Волах названа лепшым фільмам кінафестывалю "Раданеж"



Гэты адзіны ў Расіі агляд рэлігійнага кіно і тэлепраграм завяршыўся ўчора вечарам у Маскве.

Карціна Ірыны Волах паказвае старажытны абрад, які захаваўся толькі ў вёсцы Лука Столінскага раёна. Пасля Ражджаства, напярэдадні Новага года па старому стылю, мужчыны збіраюцца разам, каб зрабіць вялікую свечку ў якасці ахвяры на храм, размінаюць воск рукамі і размаўляюць пра жыццё.

Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел 80 кінастужак. Іх ацэньвала журы пад старшынствам пісьменніка Уладзіміра Крупіна і рэжысёра Уладзіміра Хаціненкі. Лаўрэаты фестывалю атрымалі серэбраныя медалі з выявай прападобнага Сергія Раданежскага, а таксама каштоўныя абразы. Усе работы конкурснай праграмы размешчаны ў свабодным доступе на сайце фестывалю, дзе іх можа паглядзець кожны жадаючы.

22 лістапада 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/52/24144
Текущая дата: 19.05.2024