Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Губернатар Амурскай вобласці Алег Кажамяка прапанаваў Беларусі ўзяць удзел у будаўніцтве касмадрома Усходні. З такой прапановай кіраўнік расійскага рэгіёну звярнуўся да беларускага боку падчас сустрэчы 3 лютага ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.
На думку губернатара, гэта доўгачасовы праект, разлічаны да 2030 года. "Мы гатовы стварыць усе неабходныя ўмовы для працы беларускіх спецыялістаў", — запэўніў Кажамяка.
У сваю чаргу першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка, які браў удзел у сустрэчы, прапанаваў комплексна падысці да гэтага пытання і задзейнічаць беларускіх будаўнікоў і пры ўзвядзенні гарадка пры касмадроме, разлічанага прыкладна на 40 тыс. чалавек, і пры стварэнні спадарожнай інфраструктуры.
Кажучы пра ліквідацыю наступстваў леташняй паводкі ў Амурскай вобласці, Сямашка зазначыў, што беларускі бок гатовы не толькі заняцца праектаваннем дарог, накіраваць неабходную дарожную тэхніку, але і паставіць камплектныя дамы для забеспячэння жыллём пацярпелага ад паводкі насельніцтва. Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, размова ідзе пра шчытавыя і брусавыя дамы, прыстасаваныя да мясцовых умоў надвор`я. Іх выраб і пастаўка ажыццяўляюцца на працягу месяца. У выпадку зацікаўленасці беларускі бок гатовы пабудаваць цэлы пасёлак.
"Вы нам выдзеліце асобнае месца, каб мы стварылі прыгожы пасёлак па-беларуску", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Губернатара Амурскай вобласці зацікавіла гэтая прапанова, паведамляе прэс-служба. Ён выказаў намер выдзеліць раён для комплекснай забудовы, а таксама прыцягнуць беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва жылля на БАМе. Апрача таго, Алега Кажамяку зацікавіў вопыт Беларусі па стварэнні сацыяльных і спартыўных аб`ектаў, разлічаных на невялікія гарадкі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/53/24914
Текущая дата: 18.11.2024