Белорусский портал в Казахстане

Мясніковіч і Мядзведзеў абмеркавалі расійска-беларускія праекты і пытанні паставак нафты



1 красавіка адбылася тэлефонная гутарка прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы сустрэчы прэм`ер-міністраў у красавіку гэтага года да пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў Беларусі, Казахстана і Расіі, якое адбудзецца 29 красавіка ў Мінску.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносін, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Паводле інфармацыі прэс-службы, падчас абмеркавання Дзмітрый Мядзведзеў "адзначыў рэальны прагрэс у рэалізацыі расійска-беларускіх інвестыцыйных праектаў".

Акрамя таго, падрабязна разгледжаны пытанні паставак расійскай нафты ў другім паўгоддзі 2014 года, а таксама іншыя пытанні далейшага пашырэння двухбаковай інтэграцыі, прамысловай кааперацыі і фінансавага супрацоўніцтва.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/53/25598
Текущая дата: 18.11.2024