Белорусский портал в Казахстане

Гаспадары "Уралкалія" вырашылі абваліць рынак



Такое меркаванне выказаў саветнік прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў, чые словы былі агучаны 9 верасня ў эфіры тэлеканала АНТ.

"Гаспадары "Уралкалія" вырашылі абваліць рынак. У гандлёвай практыцы ёсць такая стратэгія: калі вы хочаце выжыць з рынку канкурэнта - вы часова зніжаеце цэны. Канкурэнты вылятаюць у трубу, банкруцяцца, і вы потым захопліваеце ўвесь рынак і пачынаеце цэны ўзнімаць. Гэта называецца нядобрасумленная канкурэнцыя", - адзначыў саветнік прэзідэнта Расіі.

Ён таксама дадаў, што менавіта па гэтай прычыне ўводзяцца антыдэмпінгавыя пошліны. "Калі гаварыць аб эканамічных выніках - то яны негатыўныя і для Расіі, і для Беларусі. Таму тое, што адбываецца, выглядае як прыклад буйнамаштабнага агрэсіўнага дзеяння з уронам для ўсіх", - рэзюмаваў Сяргей Глазьеў.

10 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/54/23288
Текущая дата: 18.05.2024