Беларусь настроена на інтэграцыю з Расіяй, але не такая багатая, каб раскідвацца ўласнасцю, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Яраслаўскай вобласці РФ Сяргеем Ястрабавым 30 студзеня ў Мінску.
Прэзідэнт назваў глупствам заявы аб нежаданні Беларусі ісці на рэалізацыю сумесных інтэграцыйных праектаў з Расіяй. "Гэта тое, у чым, скажу шчыра, часта нас папракаюць на самым высокім узроўні ў Расіі — што мы нібыта не хочам іх рэалізацыі. Я вам канкрэтна кажу, што мы за, толькі гэта трэба рабіць так, як робяць яраслаўцы", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Ён прывёў у якасці прыкладу цесныя кааперацыйныя сувязі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Яраслаўскай вобласці, у прыватнасці супрацоўніцтва па пастаўках рухавікоў яраслаўскага завода, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім машынабудаванні.
"Прыйдуць там, ляпнуць, што камусьці хацелася б інтэграцыйнага праекта, патанней або бясплатна ўзяць нафтаперапрацоўчыя заводы. На што я заўсёды гаварыў: хацець не шкодна, але гэта каштуе грошай. І пытанне — навошта?" — сказаў Лукашэнка.
"І чаму мы ўвесь час зверху пачынаем абмяркоўваць гэтыя праекты? Усё павінна ісці знізу, ад прадпрыемстваў", — дадаў ён.
"Трэба разумець, што Беларусь не багатая, каб раскідвацца ўласнасцю, асабліва яе ключавымі аб`ектамі. У Беларусі абсалютна нацэленыя на інтэграцыю, і гэтая інтэграцыя павінна быць не на словах. Гэта канкрэтныя праекты канкрэтных прадпрыемстваў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Напрыклад, адзначыў ён, калі б Мінскі аўтамабільны завод паставіў пытанне аб глыбокай кааперацыі з яраслаўскім заводам (гаворка ідзе пра Яраслаўскі маторны завод. — БелаПАН.), у тым ліку з абменам уласнасцю, гэта было б зразумела. "А калі нейкую цікавасць праяўляе вялікі начальнік да нашага прадпрыемства і абумоўлівае гэта тым, што нам трэба аб`яднацца, каб змагацца… Супраць каго змагацца? У нас адзін рынак. Мы яго можам без абмену акцыямі прадпрыемстваў падзяліць, калі ўжо на тое пайшло", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, рэалізацыя любога падобнага праекта павінна падразумяваць, па-першае, мадэрнізацыю, па-другое — выхад з сумеснай прадукцыяй на новыя рынкі. "А проста так разважаць пра інтэграцыю, напэўна, няправільна. Гэта падобна на спробу прыхапіць за бясцэнак нейкае прадпрыемства ў іншай краіне. Канешне, мы з такімі падыходамі не згодныя. Нам хацелася б, каб гэта было сумленна, адкрыта, шчыра і былі бачныя мэты падобных інтэграцыйных праектаў", — заявіў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што Беларусь і Расія з савецкіх часоў звязаныя цеснымі кааперацыйнымі сувязямі. "Таму мы ніколі не адмаўляліся і не адмаўляемся ад глыбокай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, з любым рэгіёнам Расіі. Мы хутчэй з рэгіёнамі дамовімся, з губернатарамі, чым ва ўрадзе Расіі", — лічыць беларускі кіраўнік.
"Я часта згадваў, што, калі б не супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, у нас бы не было ні беларуска-расійскага саюза, ні гэтых цесных адносін. Можа, змагаліся б так, як ва Украіне сёння падзеі адбываюцца. А рэгіёны ў свой час, калі нас не вельмі разумелі ў цэнтры, выратавалі беларуска-расійскія адносіны. Былі і такія часы", — дадаў Лукашэнка.
Што да канкрэтнага супрацоўніцтва Беларусі з Яраслаўскай вобласцю РФ, то, як лічыць Лукашэнка, адным з перспектыўных кірункаў тут з`яўляецца развіццё прамысловай кааперацыі. "Гэта стварае нам цудоўныя магчымасці для выхаду на сур`ёзныя сумесныя праекты. Беларусь гатова і далей пашыраць маштабы такога супрацоўніцтва", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
З улікам таго, што ў Яраслаўі працуе шэраг навуковых і праектных арганізацый, якія займаюцца прыкладнымі даследаваннямі, Лукашэнка прапанаваў разгледзець варыянты ўзаемадзеяння ў навукова-практычнай і адукацыйнай сферах для сумеснай рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў і ўкаранення інавацыйных распрацовак.
Акрамя таго, паводле яго слоў, Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, а таксама ў будаўнічай сферы.
Для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Яраслаўскай вобласцю ёсць цэлы спектр кірункаў, лічыць Лукашэнка. "Я вельмі спадзяюся, што па выніках візіту мы выйдзем на канкрэтныя дамоўленасці і праекты. Я на гэта арыентаваў урад і думаю, што ў такім ключы мы будзем дзейнічаць і надалей", — запэўніў беларускі кіраўнік.
БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/55/24850
Текущая дата: 24.12.2024