Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Калужская вобласць РФ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва



Беларусь і Калужская вобласць абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў ходзе візіту 3—4 сакавіка беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Семянкевічам у гэты расійскі рэгіён.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі, 3 сакавіка адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з губернатарам Калужскай вобласці Анатолем Артамонавым.

У ходзе сустрэчы прайшла прэзентацыя Калужскай вобласці, дзе падрабязна разгледжаны вопыт рэгіёну па прыцягненні інвестыцый і стварэнні інавацыйных вытворчасцей.

Бакі абмеркавалі таксама пытанне арганізацыі ў найбліжэйшы час візіту дэлегацыі Калужскай вобласці на чале з губернатарам у Беларусь.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/55/25301
Текущая дата: 24.12.2024