Белорусский портал в Казахстане

Беларусі, Расіі і Казахстану за 2013 год удалося дабіцца значных зрухаў у еўразійскай інтэграцыі



Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Валюшыцкі, каменціруючы праведзенае ў Маскве пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

У час пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прэзідэнты адобрылі інстытуцыянальную частку праекта Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Наступным этапам стане ўзгадненне функцыянальнай, або галіновай, часткі праекта дагавора. Тэкст павінен быць гатовы да падпісання да 1 мая 2014 года. Зыходнай кропкай для функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза павінна стаць 1 студзеня 2015 года.

Дэпутат адзначыў, што ўпэўненасці ў паспяховым развіцці еўразійскай інтэграцыі дадае тое, што на бліжэйшую перспектыву вызначаны канкрэтныя яе этапы: 1 мая 2014 года і 1 студзеня 2015 года. Віктар Валюшыцкі выказаў надзею, што дасягнутыя вынікі стануць добрым зачынам на будучае і будуць мець дынамічнае развіццё.

У 2014 годзе вялікі аб`ём работ па стварэнню Еўразійскага эканамічнага саюза трэба выканаць профільным міністэрствам і нацыянальным парламентам. "Сёння трэба гарманізаваць вялікі пласт законаў з Расіяй, Казахстанам. Гэтаму мы павінны ўдзяліць сур`ёзную ўвагу", - сказаў дэпутат. Работа ў названым напрамку ўжо вядзецца. У якасці прыкладу ён прывёў праект закона аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях, законапраект распрацоўваўся з улікам падпісаных Беларуссю міжнародных пагадненняў, мадэльнага закона аб канкурэнцыі, нацэленага на збліжэнне прававога рэгулявання эканамічных адносін у галіне канкурэнтнай палітыкі Беларусі, Казахстана і Расіі.

Закранаючы перспектывы Саюзнай дзяржавы, Віктар Валюшыцкі адзначыў, што Беларусь і Расія былі і застаюцца адзін для аднаго ключавымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі. У беларуска-расійскіх адносінах яшчэ большае развіццё атрымае стварэнне холдынгаў. "Пойдуць зрухі ў стварэнні холдынгаў. Гэта яшчэ больш завяжа нашы прадпрыемствы на аб`яднанні вытворчага патэнцыялу. У будучым годзе якраз у гэтым напрамку будзем рухацца", - лічыць парламентарый. Сярод найбольш перспектыўных напрамкаў, на яго думку, машынабудаванне, вытворчасць азотных угнаенняў. "Мы гатовы да таго, каб павялічваць аб`ём узаемнага гандлю. Усё для гэтага ёсць. Прадукцыя рэальнага сектара запатрабавана на рынках Расіі, Казахстана", - сказаў дэпутат.

27 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/56/24558
Текущая дата: 24.12.2024