Белорусский портал в Казахстане

Расія высока ацэньвае дасягнуты ўзровень адносін у ваеннай сферы з Беларуссю, а таксама ўклад Беларусі ў забеспячэнне бяспекі ў рэгіёне



Аб гэтым заявіў 23 красавіка міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу перад пачаткам сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

"Расійска-беларускае партнёрства мае стратэгічны характар. Гэта пацвярджаецца дагаворамі, якія дзейнічаюць паміж краінамі. Сёння, калі змяняецца характар узброенай барацьбы, абставіны патрабуюць аб`яднання намаганняў, дакладнай каардынацыі дзеянняў, размеркавання ваенна-палітычных і стратэгічных задач. Расія працуе ў цесным узаемадзеянні са сваімі саюзнікамі ў АДКБ, разглядае гэту арганізацыю як аб`ектыўны рэгіянальны механізм па процідзеянню новым выклікам і пагрозам сумеснай бяспекі. І тут мы абапіраемся на падтрымку Беларусі", - падкрэсліў Сяргей Шайгу.

Ён дадаў, што расійска-беларускае ваеннае супрацоўніцтва развіваецца дынамічна. Рэалізуюцца планы па забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, ажыццяўляецца падрыхтоўка да сумесных вучэнняў "Захад-2013". "Пасяджэнне сумеснай калегіі нашых міністэрстваў таксама з`яўляецца важным складальнікам агульных намаганняў у галіне забеспячэння бяспекі. Сёння мы падвядзём вынікі, вызначым шляхі вырашэння арганізацыйных пытанняў узаемадзеяння ў ваеннай сферы. Мы разлічваем, што рашэнні калегіі будуць садзейнічаць удасканаленню расійска-беларускага патэнцыялу рэагавання на выклікі і пагрозы на заходнім стратэгічным напрамку. У вырашэнні гэтай задачы Беларусь застаецца для нас надзейным стратэгічным саюзнікам, які валодае прафесійна падрыхтаванай арміяй", - сказаў на заканчэнне міністр.

23 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/57/20780
Текущая дата: 19.05.2024