Белорусский портал в Казахстане

Графікі па рэалізацыі пяці сумесных праектаў з Расіяй будуць зацверджаны на наступным тыдні



Аб гэтым паведаміў журналістам першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка 4 красавіка на прэзентацыі першага аўтагрэйдара, выпушчанага ЗАТ "Амкадор-Унікаб".

"Графікі рэалізацыі сумесных праектаў падрыхтаваны беларускім бокам, спецыялістамі нашых прадпрыемстваў - удзельнікамі гэтых праектаў. 28 сакавіка яны былі адпраўлены на ўзгадненне расійскаму боку, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Як чакаецца, на наступным тыдні на сустрэчы ў Маскве графікі рэалізацыі праектаў будуць зацверджаны".

Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, плануецца рэалізацыя сумесных праектаў з удзелам "Раскосмаса" і ААТ "Пеленг", ААТ "КамАЗ" і ААТ "МАЗ", ААТ "МХК "Еўрахім" і ААТ "Гродна-Азот", ААТ "Расійская электроніка" і ААТ "Інтэграл", а таксама інтэграцыя ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" у структуру расійскага абаронна-прамысловага комплексу.

4 красавіка 2013, Маладзечна
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/58/20381
Текущая дата: 17.05.2024