Белорусский портал в Казахстане

Дварковіч і Сямашка дамовіліся актывізаваць інтэграцыю беларускіх і расійскіх прамысловых прадпрыемстваў



Ход рэалізацыі сумесных праектаў па развіцці інтэграцыі беларускіх і расійскіх прамысловых прадпрыемстваў абмеркавалі 12 красавіка ў Маскве намеснік прэм`ер-міністра Расіі Аляксандр Дварковіч і першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Бакі "адзначылі пазітыўную дынаміку ўзаемадзеяння ў галіне радыёэлектронікі, а таксама акрэслілі асноўныя кірункі інтэграцыі ў сферы машынабудавання, хімічнай галіны", паведамляе прэс-служба ўрада РФ.

Падчас сустрэчы "дасягнуты дамоўленасці па актывізацыі працы ў гэтым кірунку".

12 лютага Дварковіч наведаў тры буйныя беларускія прадпрыемствы — МАЗ, "Гродна Азот" і "Гомсельмаш". Напярэдадні візіту Дварковіча некаторыя эксперты заяўлялі, што расійскі віцэ-прэм`ер едзе з мэтай паскорыць прыняцце беларускім бокам рашэння аб прыватызацыі буйных прадпрыемстваў.

11 сакавіка ў Маскве Дварковіч і Сямашка абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетычнай сферы. Бакі разгледзелі "ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас нядаўняга візіту Дварковіча ў Мінск, перспектывы развіцця кааперацыі і сумесных праектаў у прамысловасці", адзначалася ў паведамленні беларускага пасольства.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/58/20570
Текущая дата: 17.05.2024