Белорусский портал в Казахстане

У сітуацыі з аб`яўленнем Мінскам у вышук расійскага бізнесмена Сулеймана Керымава неабходна разабрацца, але абарона інтарэсаў сваіх грамадзян для Расіі заўсёды была прыярытэтам



Аб гэтым прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмтрый Пяскоў заявіў у інтэрв`ю радыёстанцыі "Коммерсантъ FM", паведамляе РІА Новости.

"Гэта не пытанне Крамля ў гэтым выпадку. Безумоўна, запатрабуецца высветліць усе абставіны, запатрабуецца інфармацыя аб тым, у чым канкрэтна абвінавачваецца Сулейман Керымаў, гэта вельмі важна. Але мы, не маючы дэталёвай інфармацыі, не можам даваць нейкую ацэнку", — сказаў Пяскоў.

2 верасня Следчы камітэт Беларусі аб`явіў аб прыцягненні акцыянера ААТ "Уралкалій" Сулеймана Керымава ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ "Беларуская калійная кампанія". Вынесена пастанова пра аб`яўленне яго ў вышук і аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

У дачыненні да Керымава рапачата справа па п. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле інфармацыі СК, падчас расследавання крымінальнай справы ў распараджэнне следства поруч з выяўленымі фактамі ўрону Беларусі аказаліся шматлікія матэрыялы аб учыненні Керымавым, Уладзіславам Баўмгертнерам і іншымі абвінавачанымі дзеянняў, якія нанеслі значны ўрон РФ і ўтрымліваюць у сабе прыкметы злачынстваў, прадугледжаных крымінальным заканадаўствам Расіі.

У сувязі з гэтым, улічваючы зацікаўленасць расійскага боку, Следчым камітэтам аналізуюцца і абагульняюцца ўказаныя матэрыялы для накіравання ў Генеральную пракуратуру РФ.

Як паведамлялася раней, 26 жніўня стала вядома пра распачынанне Генпракуратурай Беларусі крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу кіраўнікоў БКК: старшыні наглядальнага савета БКК, гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, члена наглядальнага савета Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб. Яны абвінавачваюцца на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску пасля перамоў з прэм`ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Ён знаходзіўся ў Беларусі па запрашэнні ўрада краіны. Разам з Баўмгертнерам у Мінск для абмеркавання пытанняў, звязаных з працай БКК, запрашаліся Керымаў і старшыня савета дырэктараў "Уралкалія" Аляксандр Валошын. Апошнія двое прыехаць на сустрэчу не змаглі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/58/23121
Текущая дата: 17.11.2024