Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе Віктарам Талаконскім.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з моманту яго сустрэчы з Віктарам Талаконскім ужо мінула 12 гадоў, і за гэты час Беларусь і Сібірскі рэгіён далёка рушылі наперад у арганізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Аб`ёмы знешняга гандлю Беларусі з Сібірскай федэральнай акругай выраслі больш як у 5 разоў, а з Новасібірскай вобласцю, якой вы кіравалі 10 гадоў, амаль у 10 разоў", - сказаў Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да Віктара Талаконскага.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, выбудоўваючы ўзаемадзеянне з Расіяй, заўсёды надавала прыярытэтнае значэнне развiццю прамых сувязей з яе суб`ектамі. "Дзякуючы гэтай рабоце намі закладзены трывалы фундамент не толькі для паспяховага развіцця міждзяржаўных адносін, але і для далейшага арганічнага пашырэння інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі", - лічыць Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, сібірская федэральная акруга займае значнае месца ў гандлі Беларусі і Расіі. Па выніках 2012 года сумарны тавараабарот Беларусі з рэгіёнамі акругі дасягнуў амаль $1,5 млрд. Вядучымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з`яўляюцца Кемераўская, Новасібірская, Омская, Іркуцкая вобласці, Краснаярскі і Алтайскі краі.
У мінулым годзе прыкметна актывізаваліся двухбаковыя кантакты, Беларусь наведалі прадстаўнікі кіраўніцтва большасці сібірскіх рэгіёнаў. "Прыняты своеасаблівыя дарожныя карты па далейшаму развіццю супрацоўніцтва. Мы таксама зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з рэспублікамі Хакасія, Алтай, Бурація і Тыва, Томскай вобласцю і Забайкальскім краем", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў кіраўнікам Хакасіі і Томскай вобласці, якія знаходзяцца ў складзе расійскай дэлегацыі, "не адкладаючы надоўга правесці ў гэтым годзе абмен візітамі афіцыйных і дзелавых дэлегацый". "Упэўнены, што гэта дасць магчымасць дакладна вызначыць асноўныя напрамкі развіцця двухбаковых адносін на перспектыву", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Звяртаючыся да кіраўніка Савета Міжрэгіянальнай асацыяцыі "Сібірскае пагадненне" Віктара Зіміна, Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва не толькі з Хакасіяй, але і яшчэ з 14 сібірскімі рэгіёнамі. "У вашай асацыяцыі заключаны з урадам Беларусі пратакол аб супрацоўніцтве, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму мы можам, не зацягваючы, актывізаваць наша ўзаемадзеянне. Патэнцыял Сібіры вялізны і тыя паўтара мільярда долараў тавараабароту, якія мы сёння маем, - гэта толькі пачатак. Добры, але толькі пачатак".
Аснову беларускіх паставак у рэгіёны Сібіры складае тэхніка і запчасткі да яе. У Беларусь імпартуецца вугаль, грузавыя вагоны, вуглярод, каўчук, камплектуючыя. Прэзідэнт Беларусі запэўніў, што краіна па-ранейшаму гатова задавольваць патрэбнасць Сібіры ў той прадукцыі, якую традыцыйна пастаўляе Беларусь. "Аднак думаю, нам варта павялічыць ва ўзаемным гандлі долю высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі. Больш задзейнічаць сферу паслуг. Беларускія спецыялісты маглі б прыцягвацца да праектаў у сферы будаўніцтва, распрацоўкі прыродных рэсурсаў, сельскай, камунальнай, лясной гаспадаркі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён запэўніў, што Беларусь гатова і далей развіваць вытворчую кааперацыю з прадпрыемствамі Сібіры як шляхам пашырэння наменклатуры тавараў, якія выпускаюцца на ўжо створаных сумесных прадпрыемствах, так і шляхам развіцця новых вытворчасцей.
Важнейшае месца ў двухбаковых адносінах займае кааперацыя ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. "У Сібіры моцны навуковы патэнцыял. Відавочна, што мы яшчэ не на 100 працэнтаў выкарыстоўваем магчымасці супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Нам трэба актывізаваць гэту работу", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што па выніках візіту Беларусь і Сібірскі рэгіён змогуць значна рушыць наперад у супрацоўніцтве. "Нам няма чаго прыглядацца адзін да аднаго. Давайце дзейнічаць аператыўна, актыўна, тым больш што час сёння такі, што ўвесь свет у крызісе, і спадзявацца на гэты далёкі свет няма чаго. У нас ёсць вопыт супрацоўніцтва ў адной дзяржаве, таму давайце рухацца наперад, зыхозячы з гэтага вопыту", - прапанаваў Прэзідэнт.
17 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/59/21650
Текущая дата: 17.11.2024